Беларуская Служба

У Познані ўшаноўваюць гадавіну падзей чэрвеня 56 

28.06.2025 11:19
28 чэрвеня 1956 года рабочыя заводаў імя Цэгельскага, вадзіцелі трамваяў, студэнты і іншыя выйшлі на дэманстрацыю з патрабаваннем правоў і годнасці  для працоўных.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Jakub Kaczmarczyk

Сённяшні юбілей нагадвае нам пра годнасць працоўных. Вялікапольскі прафсаюз «Салідарнасць» запрасіў палякаў прыняць удзел у святкаванні шасцідзесяці дзевятай гадавіны чэрвеня 56-га. Асноўныя ўрачыстасці адбываюцца каля помніка «Познанскія крыжы».

Як сказаў старшыня Вялікапольскай «Салідарнасці» Яраслаў Ланге, пастулаты пратэстоўцаў чэрвеня 56 актуальныя і сёння. «Элемент годнасці ўсё той жа, я не параўноўваю часы, дбаю толькі пра годнасць працоўнага чалавека», — падкрэсліў Яраслаў Ланге.
Крывава задушаныя падзеі сталі адным з падмуркаў стварэння «Салідарнасці», пра што сведчаць даты на помніку «Пазнанскія крыжы».

Вялікапольская «Салідарнасць» з 6 раніцы пачала ўрачыстасці па ўшанаванні памяці аб тым, як рабочыя Цэгельскага пакінулі завод. Кветкі будуць ускладзены да завадской брамы, а пазней — каля рэктарата Познанскага тэхнічнага ўніверсітэта ў Вільдзе, на вуліцах Гаёва і Каханоўскага.

Асноўная юбілейная ўрачыстасць запланавана каля помніка «Чэрвень 56» а 18:30. Раней, а 17:00 у дамініканскім касцёле, ветэраны, прафсаюзныя дзеячы, моладзь і іншыя жыхары Познані будуць маліцца за ахвяр і ўдзельнікаў Познанскага паўстання.

ПР/юл